Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З ініцыятывай святкавання гэтага дня выступіла краіна Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі сваё права навучацца на роднай мове. Зараз у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў, палова з якіх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Гэты дзень дазваляе ўспомніць пра іх, гаварыць на іх. Наша ўстанова адукацыі таксама далучылася да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

 З самай раніцы быў аформлены стэнд з цытатамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў пра родную мову.

Вучні 11 класа напісалі дыктант "Родная мова", у тэксце якога расказвалася, што мова - гэта душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства.


Вучні розных класаў прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне "Знаўцы роднай мовы". Пытанні віктарыны былі цікавыя, дзякуючы ім, вучні атрымалі новую інфармацыю пра беларускую мову.

На перапынках вучаніцы 10 класа,апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, праверылі 5 класы на веданне загадак.


Сярод 5-6 класаў прайшоў конкурс паштовак "Роднай мове". Вучні сваімі рукамі зрабілі паштоўкі і адрасавалі іх сваёй мове.


Таксама для ўсіх жадаючых прайшла акцыя "Пажаданні роднай мове". На выявах васількоў і рамонкаў дзеці змаглі напісаць пажаданні беларускай мове.