20.02.2026Падыходзіць да завяршэння Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Падыходзіць да завяршэння Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У пятніцу, 20 лютага, вучні 8 "Б" класа правялі інфармацыйныя хвілінкі ў розных класах, на якіх расказалі пра Міжнародны дзень роднай мовы, што будзе адзначацца 21 лютага. Вучні 6 "А" класа паказалі сваю эрудыцыю ў гульні "Падарожжа па Беларусі". Быў аформлены інфармацыйны стэнд "Яны стваралі нашу мову" з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра родную мову.