18.02.2026"Свая гульня" "Скарбы роднай зямлі"
У сераду,18 лютага, у рамках прадметнага Тыдня ў 7 "Б" класе прайшло мерапрыемства ў форме "Сваёй гульні" "Скарбы роднай зямлі". Вучні прадэманстравалі свае веды пра нацыянальны беларускі строй, славутасці роднага краю, прыроду Беларусі і інш. На перапынках вучні складвалі пазлы, падбіраючы адпаведнікі з рускай мовы беларускім словам. На 2 паверсе была аформлена паэтычная выстаўка "Я - беларус".