17.02.2026Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца. І сёння вучні 5 класа паказвалі сваю кемлівасць пры выкананні розных заданняў: адгадвалі метаграмы; расшыфроўвалі прыказку, схаваную ў лічбах; прыдумвалі словы, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару. З вучнямі 6 "Б" класа была праведзена віктарына "Размаўляем па-беларуску". На 2 паверсе быў аформлены стэнд "Роднае сваё самае смачнае", на якім можна было ўбачыць рэцэпты традыцыйных беларускіх страў.