16.02.2026Тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Гучы, мая родная мова!"
16 лютага ў нашай установе адукацыі пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Гучы, мая родная мова!". Дэвізам Тыдня сталі словы-заклік вядомага ўсім Максіма Багдановіча: "Хай жыве наша родная мова - жывая, пявучая, магутная!". На 2 паверсе аформлены стэнд з планам мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца на працягу Тыдня. Для вучняў і настаўнікаў была праведзена бяспройгрышная латарэя "Адгадайка". Таксама на стэндзе аформлены інфармацыйны матэрыял "Жанчына - душа краіны", прысвечаны Году беларускай жанчыны.