25.02.2025Урок у музеі
У рамках вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" прайшоў урок у музеі ў 5 "А" класе па тэме "Міхась Лынькоў "Васількі". Вучні даведаліся пра трагічны лёс трынаццацігадовага хлопчыка Міколкі, які, ахвяруючы сваім жыццём, адпомсціў фашыстам за забітых маці і сястрычку. Супрацоўнік музея расказала вучням пра падпольшчыкаў-падлеткаў, ураджэнцаў Крычава, якія дапамагалі падчас вайны наблізіць перамогу.