Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

21.02.2025

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года з мэтай павышэння дасведчанасці аб моўнай і культурнай разнастайнасці і прасоўвання шматмоўя. Гэта свята - нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Гэты дзень адзначылі і ў нашай установе адукацыі. Вучні правялі інфармацыйныя хвілінкі ў розных класах, на якіх расказалі пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Паміж вучнямі 5 "А" і 6 "Б" класаў прайшла гульня "Ці ведаеш ты сваю мову?". Гульцы разгадвалі загадкі, расшыфроўвалі прыказкі, паказваючы веданне беларускага алфавіту, складалі словы, перакладалі з рускай мовы на беларускую. На другім паверсе былі аформлены інфармацыйныя стэнды "Цікавыя факты пра беларускую мову", "21 лютага - Дзень роднай мовы ".

 

 

  

У Дзень роднай мовы, 21 лютага, вучні ўдзельнічалі ў акцыях "Размаўляй па-беларуску", "Слоўнік ў малюнках", а таксама ў флэш-батле "Скорагаворкі чытаем разам".