19.02.2025Гульня "Павуціна"
19.02.2025 у рамках правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 6 "Б" класа прынялі ўдзел у гульні "Павуціна". Каманды выконвалі заданні па тэме "Лексіка", узнавілі веды пра сінонімы, адназначныя і мнагазначныя словы, дыялектныя і прафесійныя словы.
На перапынках вучням было прапанавана скласці пазлы: знайсці адпаведнікі беларускім словам з рускай мовы.
На другім паверсе былі аформлены стэнды "Народныя беларускія святы" і "Смачна есці" (беларускія нацыянальныя стравы з рэцэптамі прыгатавання).
У 6 "А" класе прайшла гульня-віктарына "Размаўляем па-беларуску".


У 6 "А" класе прайшла гульня-віктарына "Размаўляем па-беларуску".
