Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

18.02.2025

Мерапрыемства ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры

У аўторак, 18 лютага, у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў адкрыты ўрок беларускай мовы ў 5 "А" класе па тэме "Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах". Вучні разгадвалі красворд, перакладалі з рускай мовы на беларускую, складалі скорагаворкі. Усе гэтыя заданні былі накіраваны на выпрацоўку ўмення правільна пісаць запазычаныя словы са спалучэннямі галосных. У 5 "А" класе прайшло пазакласнае мерапрыемства "Мудрасць беларускіх загадак". Вучні разгадвалі загадкі, успомнілі вывучаныя фальклорныя творы: казкі, легенды. У 7 "А" класе была праведзена віктарына "Клуб знатакоў" па творчасці Я.Коласа.