Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

17.02.2025

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

17 лютага ва ўстанове адукацыі пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

 

Раніцай прайшла акцыя "Прывітанні па-беларуску ". Вучняў і педагогаў сустракалі дзесяцікласнікі, віталі ўсіх на беларускай мове і запрашалі ўваходзячых таксама прывітацца па-беларуску, гучалі песні ў выкананні ансамбляў "Песняры", Сябры". Усіх, хто прыняў удзел у акцыі, частавалі цукеркамі. На другім паверсе былі аформлены інфармацыйныя стэнды "Тыдзень беларускай мовы і літаратуры", "Слоўнік беларускай мовы".

 

 Пад назвай "З любоўю да роднага слова" пачаўся тыдзень "Беларуская мова і літаратура". У фае школы аргкамітэт правёў анонс правядзення  Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Сярод вучняў 3-4 класаў былі адзначаны пераможцы конкурса "Сшытак - гэта твар вучняў".